ОБЩЕСТВО "ЗАГОРОДЬЕ"


Навукова-Мемарыяльны Круглы Стол памяці Фёдара Данілавіча Клімчука.


19.Х.2019 г. Мінск.
Увечар 19-га кастрычніка члены Заходнепалескага навуковага-краязнаўчага аб'яднання "Загароддзе" сабраліся на сваё паседжанне, а разам з тым правялі Навукова-Мемарыяльны Круглы Стол памяці выдатнага філолага, даследчыка Палесся Ф.Д. Клімчука, заснавальніка і шматгадовага кіраўніка, а лепей сказаць лідэра Заходнепалескага навукова-краязнаўчага аб'яднання.

Падрабязна



Паважаныя калегі!
3 чэрвеня (июня) адбудзецца семінар таварыства “Загароддзе”. Пачатак у 18 гадзін 45 хвілін. 

Падрабязна
 -------------------
Шаноўныя калегі1 
16 студзеня (января) адбудзецца чарговы семінар таварыства “Загароддзе”.
Адрас: вёска Ждановічы, вул. Камуністычная, 1а. 
 
Падрабязна

----------------

Cялу Сіманавічы  550 год
 
Cяло Сіманавічы ўпершыню ўпамінаецца ў 1554 г. А ў 1452 г. адбылася наступная падзея. Вялікі князь літоўскі Казімір Ягайлавіч дараваў пінскаму князю Юрыю Сямёнавічу некалькі населеных пунктаў, а таксама “Симоновское пустое дворищо». Дворышча (“дворищо”) – гэта не вёска, не сяло. Таму я доўгі час лічыў годам першага ўпамінання пра Сіманавічы 1554 год. З цягам часу дзякуючы гутаркам з калегамі і ўласным разважанням погляд мой змяніўся. 
Чытаць...

--------------

Н А В І Н Ы таварыства «Загароддзе» (сакавік-красавік 2008 г.).
 
Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння прафесара Г.М. Малажай, 20—21 сакавіка 2008 г., г. Брэст [Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна. Філалагічны факультэт. Кафедра беларускага мовазнаўства].

 
 
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы» (да 80-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) 15—16 красавіка 2008 г., г. Мінск [Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купала НАН Беларусі].

 
ТОЛСТОВСКИЕ ЧТЕНИЯ – 12 «Категория времени в языке и славянской духовной культуре». 21-23 апреля 2008. Музей-усадьба «Ясная Поляна».

 
 
27 сакавіка 2008 г. – калектыўнае наведванне канцэрта аўтэнтычнай песні, музыкі, танцу Пінскага і Іванаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці (г. Мінск, Універсітэт культуры).

Падрабязна
-------------------
Паважаныя калегі!
3 чэрвеня (июня) адбудзецца семінар таварыства “Загароддзе”. Пачатак у 18 гадзін 45 хвілін. 

Падрабязна
 --------------------
Шаноўныя калегі1 
16 студзеня (января) адбудзецца чарговы семінар таварыства “Загароддзе”.
Адрас: вёска Ждановічы, вул. Камуністычная, 1а. 
 
Падрабязна

--------------------
2. Алёне Анатольеўне БОСАК 19.01.2006 г. прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2005 г. для маладых вучоных за цыкл работ “Дыферэнцыяцыя і адметныя асаблівасці гаворак Верхняга Над’ясельдзя”.. 
 
Чытаць...
Карта (глядзець)              Карта (закачаць)
пераклад на асноўныя гаворкі (да карты)
-----------------
3.Н А В І Н Ы З А Г А Р О Д Д З Я

15 верасня 2007 г. створана ПІНСКАЕ аддзяленне Г.А. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе”. Старшыня: ІЛЬІН Аляксандр Львовіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Палескага дзяржаўнага універсітэта (г. Пінск), галоўны рэдактар часопіса “Гістарычная Брама”.


25 кастрычніка 2006 г . Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” этнаграфічнага канцэрта “Фальклор беларускай глыбінкі”. Выступалі калектывы са Столінскага, Лельчыцкага і Барысаўскага раёнаў.



30 студзеня 2007 г . створана ЧАЛЯБІНСКАЕ аддзяленне Г.А. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае таварыства “Загароддзе” (Расія). Старшыня: КАЗІНСКІ Аляксандр Уладзіміравіч, кандыдат эканамічных навук. Яго дзед, Казінскі Аляксей Арцёмавіч, нарадзіўся ў вёсцы Бельск Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскі раён).



15—16 лютага, Мінск. Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” мерапрыемстваў, якія праведзены у рамках “Дзён грэчаскай культуры”



30 октября 2006 г . исполнилось 65 лет доктору филологических наук, ординарному профессору славянской филологии Тартуского университета (Эстония), автору около 500 научных работ – Александру Дмитриевичу ДУЛИЧЕНКО. Родился в пос. Высокий Курганинского района Краснодарского края (Россия). Член О.о. Западнополесское научно-краеведческое общество “Загородье” (заявление 29.09.1996 г.). Четыре его статьи, опубликованные в 1990—2002 гг., посвящены западнополесскому литературному микроязыку. В книге “Славянские литературные микроязыки. Образцы текстов. Том 2. Тарту, 2004” , отдельный раздел посвящен западнополесскому литературному микроязыку (стр. 227—281). Касается проблем западнополесского литературного микроязыка в ряде других работ. В связи с 65-летием инициативная группа О.о. Западнололесское научно-краеведческое общество “Загородье” (34 человека) послала А.Д. Дуличенко поздравление. Текст поздравления опубликован в “Tabula gratulatoria. In honorem professori Alexandro Dulicenko”.Tartu, 2006 (стр. 8—9).



16—17 лістапада 2006 г . у Мінску (БДУ) адбылася V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Мова – літаратура – культура” (да 80-годдзя праф. Л.М. Шакуна). На канферэнцыі з дакладамі выступілі члены Г.а. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае тавараства “Загароддзе”: М. Аляхновіч, М. Антропаў, Т. Грачыха, А. Дзядова, Ф. Клімчук, У. Кошчанка, Ю. Чарнякевіч.



7—8 снежня 2006 г . у Мінску (БДУ) адбылася ІІІ Міжнародная канферэнцыя “Фальклор і этнакультура Палесся ў індаеўрапейскім кантэксце” (да 80-годдзя праф. А.С. Фядосіка). На канферэнцыі з дакладам выступіў член Г.а. Заходнепалескае навукова-краязнаўчае тавараства “Загароддзе”: Ф.Д. Клімчук.



15 сакавіка 2007 г . Калектыўнае наведванне членамі таварыства “Загароддзе” ІІ Этнаграфічнага канцэрта “Фальклор беларускай глыбінкі”. Выступалі калектывы і асобныя выканаўцы з Жыткавіцкага, Чавускага, Салігорскага раёнаў і г. Вілейкі.





ПАЛЕСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

У ПІНСКУ (да юбілею)



5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці створаны Палескі дзяржаўны універсітэт.

Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй праводзіцца ва ўніверсітэце з 1 верасня 2006 года на 10 кафедрах двух факультэтаў: эканамічным і банкаўскай справы. З 1 верасня 2007 года распачнецца падрыхтоўка і на факультэце фізічнай культуры.

На 1 верасня 2006 года ў універсітэце навучалася 4042 студэнты. У тым ліку на дзённай форме навучання – 1009, на завочнай форме – 3033 чалавекі. На падрыхтоўчым аддзяленні праводзіцца падрыхтоўка 24 замежных грамадзян. У аспірантуры навучаецца 13 чалавек, у дактарантуры – 2, суіскальнікаў – 12.

Прафесарска-выкладчыцкі склад – 123 чалавекі, з іх 29 маюць вучоныя ступені і званні. Вучоную ступень доктара навук маюць 2 чалавекі, кандыдата навук – 27 чалавек.